Якасныя тэкстуры, ды многа FPS. А вось рэшту заставілі для настальжы бойчыкаў, бо кіраваньне засталося такім жа тапорным. Каму больш пасавалі трохвугольныя грудзі Лары, іх мага ўключыць праз press F1
Візуальна выдатны 2.5Д экшэн у свеце змрочнага кіберпанку са стыльнымі дынамічнымі баямі. Нядрэнны сюжэт і свет, дзе чалавек - усяго толькі мяшок з органамі.
Souls-like метроідванія ў прыгожай абгортцы, дзе ў змрочным які гіне свеце жывуць добрыя, дзіўныя, ці цікавыя персанажы. Спачатку не складаная, але пасля прымусіць папацець.
Высокая рэіграбельнасць ператворыць вас з турыста ў гросмайстра пастаўленай задачы. Свет не падазрае што гуляе па вашых правілах. Бонусам ідзе велізарная колькасць дадатковых рэжымаў гульні.
Яно цябе зжарэ! Завод, на якім захочацца працаваць пасля рэальнага завода! Тут не бывае лепшых ці горшых рашэнняў, толькі часовыя! 500 бяссонных гадзін па перабудове фабрыкі з 10!
Забаўляльнае шоу, дзе сучасныя гладыятары змагаюцца за грошы на пацеху публікі і спонсараў. Магчымасць разбурыць палову арэны адназначна прыцягне фанатаў разбурэнняў.
Няма беларускай.. добра, жартую.
Файны сеткавы выжывач, дзе мага добра правесці час з сябрам. Шмат кантэнту. Каб спампаваць цалкам, спатрэбіцца больш за 400 гб.
Але зара няма падтрымкі аф сервераў :(